ГоркіРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Мсьціслаў, Мсьціслаўскі раенАсноўныя падзеі Горад Мсьціслаў – адзін з найбольш старажытных беларускіх гарадоў. На тэрыторыі Мсьціслаўшчыны знаходзяцца 57 ареялягічных, 19 архітэктурных і 88 гістарычных помнікаў. Першае пасяленьне людзей – гарадзішча Дзявочая гара – было заснаванае язычнікамі-балтамі яшчэ ў I тысячагодзі н.э. Цэнтрам старажытнага Мсьціслава была Замкавая гара, атрымаўшая сваю назву ад драўлянага замка, які існаваў тут з XII па XVIII век. Ен быў важным стратэгічным аб’ектам на мяжы ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Падчас вайны 1654-67 г.г. замак быў захоплены і спалены маскоўцамі, але праз некторы час адноўлены. У складзе ВКЛ Мсьціслаў знаходзіўся з 1352 г. З 1538 года горадам валодаў кароль Сігізмунд II. Мсьціслаў у той час быў каралеўскай воласьцю, цэнтрам стараства. Аб высокім культурным узроўні яго жыхароў сьведчаць знойдзеныя падчас раскопак шахматныя фігуркі, кальцо з надпісам і другая на тэрыторыі Беларусі берасьцяная грамата. Пасьля 1569 года, калі была заключаная Люблінская унія і утаврылася Рэч Паспалітая, Мсьцьіслаў стаў цэнтрам ваяводзтва. Першым ваяводай быў Юры Осьцік. Тагачасныя купцы вялі гандаль ня толькі з Кіевам, Смаленскам і Ноўгарадам, але і з арабскімі краінамі, Каўказам. Сярод іх існавалі ўласныя меры: мсьціслаўскі фунт, сажань, і.г.д. 1634. Мсьціслаў атрымаў Магдэбургскае пправа і герб У выніку шматлікіх войнаў з Масковіяй горад неаднаразова падвяргаўся захопам і рабаваньням. Так у вайне 1654-67 г.г. было зьнішчана больш за 70% яго насельніцтва. З 1654 па 1660 павет быў захоплены войскамі Мсковіі. 30 жніўня 1708 г у 16 км. ад Мсьціслава адбылася бітва паміж рускімі і швэдзкімі войскамі. У 1772 годзе Мсьціслаў адышоў да Расеі і стаў правінцыяльным горадам, а з 1777г. – уездным горадам Магілеўскай губерніі. У 1781 годзе Мсьціслаў атрымаў расейскі герб, які пакладзены ў аснову гярба сучаснага. Падчас нашэсьця Напалеона горад быў захоплены французамі. У вызваленьні яго прымалі ўдзел мясцовыя партызаны пад началам расейскага афіцэра Ажароўскага. У выніку частых пажараў (у 1858 годзе згарэла 500 будынкаў) напачатку ХХ стагодзя ў Мсьціславе было створанае адно зь першых у губерніі Дабраахвотных пажарных таварыстваў. Асноўнымі заняткамі мсьцслаўцаў у той час былі сельская гаспадарка, выраб цэглы, дабыча ізьвястковага камяню. У 1903 г. у Мсьціславе была створаная першая сацыял-дэмакратычная група. Савецкая ўлада ў раене была ўстаноўленая 24 студзеня 1918 г. У сувязі з акупацыяй часткі губерніі польскімі войскамі, у Мсьціславе знаходзіліся губком РКП(б) і губвыканкам. У 1924 годзе ў Мсьціславе была пабудаваная першая ГЭС, моц якой склала 25 квт. 17 ліпеня 1924 г. створаны Мсьціслаўскі рен. 1 кастрычніка 1931 г. Выйшаў першы номер раеннай газэты “Бальшавік Мсьціслаўшчыны”. Пазьнейшая назва – “Калгасная газет”, цяпер – “Святло Кастрычніка”. З чэрвеня 1941 г. па 28 верасьня 1943 г. Мсьціслаўшчына знаходзілася пад фашысцкай акупацыяй. Пасьля вызваленьня фронт 9 месяцаў стаяў на р.Проня, а ў Мсьціславе знаходзіўся штаб 2-га Беларускага фронту, якім камандаваў генерал арміі Г.Ф.Захараў. На вайне загінулі больш за 6 тысяч ураджэнцаў Мсьціслава. 1972 г. Адзначана 100-годдзе з дня заснаваньня першай сярэдняй школы. 9 мая 1986 г. Адкрыты Мемарыяльны комплекс “Курган Славы” ў гонар землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя гістарычныя і архітэктурныя помнікі Помнікі архітэктуры
Адметныя помнікі, мэмарыялы Помнік Пятру Мсьціслаўцу. Цэнтар горада, 1986 г. Літаратурна-этнаграфічны музэй Максіма Гарэцкага. Вёска Малая Багацькаўка, 1993г. Брацкія магілы, мэмарыялы савецкім воінам. У горадзе і весках раену. Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Мсьціслаўшчыны
Вядомыя землякі Пётар Мсьціславец, адзін з першых славянскіх пячатнікаў, прадаўжальнік справы Ф.Скарыны. Паплечнік Івана Федарава. Працаваў у Маскве, выдаў там кнігі “Апостал” (1564), “Часоўнік” (1565). Затым пераехаў у мястэчка Заблудава на Гарадзненьшчыне і ў Вільні, дзе арганізаваў друкарні і выдаў шмат друкаваных кніг. Астапенка Вадзім, ураджэнец в.Шамава, прафэсар медыцыны Астапенка Зьмітрок, в.Калесьнікі, беларускі паэт Басаў Веніямін, г.Мсьціслаў, графік і жывапісец Вітан-Дубяйкоўскі Лявон, в.Дубейкава, паэт, аўтар зборніка беларускіх прыказак Гарэцкі Гаўрыла, в.Малая Багацькаўка, геёляг, акадэмік Гарэцкі Максім, в.Малая Багацькаўка, клясык беларускай літаратуры Залатарэвіч Людзміла, в.Малая Рубанаўка, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі Манюшыс Іосіф, в.Малькаўка, у 80-я гады – старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР Ткачоў Міхаіл, г.Мсьціслаў, у 1992 г. – галоўны радактар Беларускай энцыкляпэдыі Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |