ГоркіРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Гісторыя ДрыбінАсноўныя падзеі Засяленьне дрыбінскай зямлі пачалося 10-12 тыс. гадоў таму. Аб гэтым сьведчыць наяўнасьць па берагох рэчак стаянак і селішчаў першабытных людзей. Пачынаючы з IX-X стагодзяў тут сяліліся крывічы і радзімічы. З ХI века Дрыбінскія землі ўваходзілі ў склад Віцебскага, а пасьля – Смаленскага і Мсьціслаўскага княстваў. З XIV па XVII вякі – у склад ВКЛ, Рэчы Паспалітай. Да 1335 года адносіцца першы ўпамін пра горад Расну. Дрыбін узгадваецца з 1569 г. ў Літоўскай мэтрыцы, а ў 1632 годзе – у Тэстаменьце віленскага ваяводы Ільва Сапегі ўзгадваюцца Дрыбін і Дрыбінская пушча. У часы знаходжаньня ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай Дрыбіньшчына апынулася на памежжы з Масковіяй, таму тутэйшыя землі неаднаразова спустошваліся. Бунейшы на той час горад краю – Расна – неаднаразова захоплівалася маскавітамі, рабавалася і спальвалася. Так было ў 1535, 1563, 1580-м гадох. Падчас вайны 1654-67 гадоў, 15.11. 1655г. пасьля чарговага захопу Расны ў Масковію былі сагнаныя шмат масцовых рамесьнікаў, якія потым працавалі ў Маскве ды іньшых гарадох Маскоўскай дзяржавы. У гады Паўночнай вайны (1700-1721 г.г.), у верасьні 1708 г. генерал Баур з кавалерыяй знходзіўся ў Дрыбіне і дакладаў Пятру I аб перасоўваньні Швэдзкага войска ў навакольлі Дрыбіна. Расейскае войска паліла на шляху ворага харчаваньне, пабудовы і хлеб на карані. Быў спалены й Дрыбін. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Дрыбін адышоў да Расейскай імпэерыі. У 1784 годзе Дрыбін – мястэчка, маентак Цэхнавецкіх. 181 двор 657 жыхароў, 25 лавак, царква, млын. У 1812 годзе Дрыбін быў зноў спалены – на гэты раз войскамі Напалеона, які падчас паходу быў у Расьне. У 1830 годзе тут заснаваны вінакураны завод. У 1845 годзе адбылося паўстаньне сялян супраць Цэхнавецкіх. У 1863 годзе па дарозе з Горак на Расну ў Дрыбіне спыняўся на адпачынак атрад паўстнцаў пад кіраўніцтвам Л.Зьвяждоўскага. У 1880 г. Дрыбін – цэнтр воласьці. 1080 жыхароў, 250 двароў, 30 лавак, царква, 2 мадліцьвенных дома, валасная ўправа, лякарня, 2 мельніцы, школа пісьменнасьці. Асноўныя заняткі, акрамя земляробства – промыслы, сярод якіх самым вядомым і масавым быў валяльны (шапавальскі). У 1910 годзе адчынілася паштова-тэлеграфнае аддзяленьне, у 1911 – ашчадная каса і аптэка, у 1915 – прызыўны пункт. Савецкая ўлада ўсталявалася ў Дрыбіне ў студзені 1918г. З 17 ліпеня 1924 г. Дрыбін атрымаў статус райцэнтра. У гэтым жа годзе Расну наведаў Якуб Колас. 1926 г. У мястэчку Расна створанае краязнаўчае таварыства. 1929 г. Створаны першы калгас “Шлях Леніна”. У 1930 г. у Дрыбіне арганізаваны сьвінагадоўчы тэхнікум. У гэтым жа годзе у раене працавала архялягічная экспедыцыя. Каля в.Карэбы знойдзеныя упрыгожваньні Х-XI вякоў. 8 ліпеня 1931 г. Дрыбінскі раен ліквідаваны. Адноўлены 15 ліпеня 1935 г. 1935 г. У Дрыбіне адкрыты заатэхнікум. 1940 г. У Дрыбіне – 320 двароў, 1200 жыхароў. 14 ліпеня 1941 г. Дрыбін быў акупаваны нямецкімі войскамі. Падчас вайны на тэрыторыі раена дзейнічалі партызанскія групы і брыгада “Зьвязда”. У кастрычніку 1943 г. частка раена была вызваленая. Але фронт стаяў па рацэ Проня да 23 чэрвеня 1944 года і ў выніку баявых дзеяньняў Дрыбін быў цалкам рзбураны. За часы акупацыі на тэрыторыі раена былі разбураныя і спаленыя 29 весак, загінула 2564 чалавекі. Пры вызваленьні Дрыбінскага раену загінула больш за 5000 савецкіх воінаў. 1946. Пачала працаваць першая МТС у Трылесіне. 16 верасьня 1959 г. Дрыбінскі раен скасаваны. Дрыбін стаў цэнтрам сельсавета, у які ўваходзіла 26 населеных пунктаў. 1971 г. У Дрыбінскім сельсавеце – 8 тыс жыхароў, 2500 двароў. 1984г. На брацкай магіле савецкіх воінаў у в.Дрыбін усталяваныя помнік і стэлы зь іменамі загінуўшых землякоў. 29 сьнежня 1989 г. Дрыбінскі раен адноўлены. У яго увайшлі 4 сельсаветы з Горацкага раену і 2 – са Шклоўскага. Плошча раену – 766 кв. км. Насельніцтва – каля 15 000 чалавек. 1990-1998 г.г. У весках Трылесіна, Расна, Пудаўня, Міхееўка, Кароўчына і Белая пабудаваныя паселкі для перасяленцаў з тэрыторыяў, забруджаных пасьля Чарнобыльскай катастрофы. 1991 г. У Дрыбіне пабудаваныя першыя два пяціпавярховыя дамы. 1997 г. 18 ліпеня выйшаў у этэр першы выпуск раеннага радые. 19 лістапада Дрыбіну нададзены статус гарадзкога паселка. 10 сьнежня выдадзены першы нумар адноўленай раеннай газэты, якая з 30-х гадоў захавала назву “Савецкая веска” 24 траўня 1998 г. На месцы былой царквы, зьнішчанай бальшавікамі, закладзены асьвячоны камень і ўстаноўлены крыж новай праваслаўнай Спаса-Прэабражэнскай царквы. 1999 – 2000 уведзеныя ў эксплуатацыю будынкі РАУС, ваенкамата, санстанцыі. На 1.01.2004 г. у Дрыбіне 1351 двор, 3200 жыхароў. Вядомыя землякі. Анікееў Міхаіл, ураджэнец в.Нікольск. Цяперашні старшыня Горацкага райвыканкама. Астапаў Анатоль, урадэнец в.Палуі. Навуковец-медык. Аўтар артыкулаў для Беларускай энцыкляпедыі. Бутрамееў Уладзімер, ураджэнец в.Расна. Беларускі празаік і драматург, сцэнарыст. Вераб’ева Ларыса, ураджэнка в.Расна. Дацэнт БДСГА Гаўрусеў Сьцяпан, ураджэнец в.Новааляксандраўка. Паэт, перакладчык, ляўрэат літаратурнай прэміі імя А.Куляшова. Ісаеў Міхаіл, ураджэнец в.Кішчыцы. Галоўны радактар Горацкай раеннай радыепраграмы “Голас Горацкага краю” Кавалева Ніна, ураджэнка в.Еськаўка. Паэтка, аўтар паэтычных зборнікаў, інвалід 1 групы. Калясьнеў Самуіл, ураджэнец в.Алюты. Навуковец. У 20-я гады XX стагодзя – рэктар Сібірскай акадэміі сельскай і мясной гаспадаркі, дырэктар Сібірскага сельгасінстытута. У 30-60 гады – загадчык катэдры Маскоўскай сельгасакадэміі імя Ціміразева. Памер у 1970 г. Капыцін Вячаслаў, ураджэнец в.Трылесіна. Гісторык, дасьледчык. Аўтар манаграфіі “Археялягічныя помнікі Дрыбінскага раена”. Памер у 2002 г. Панічаў Мікалай, ураджэнец в.Лукаць У 1986-91 г.г. – міністр станкабудаўнічай і інструмэнтальнай прамысловасьці СССР. З 2001 г. – прэзідэнт, старшыня Савета дырэктароў Расейскай асацыяцыі “Станкаінструмэнт”. Саламонаў Петар. Навуковец у галіне авіяцыйнай бясьпекі. Супрацоўнік АКБ ім.Сухога. Памер у 1992 г. Старшыні Дрыбінскага райвыканкама пасьля аднаўленьня раену. Разумаў Васіль (1990-91), Гушча Віктар (1991-96), Князеў Аляксей (в.а. ў 1996), Конанаў Уладзімер (1996-2002), Лагун Аляксандар (з 2002) Гістарычныя помнікі На тэрыторыі рена знаходзяцца 22 археялягічных помніка, перыядаў ад каменнага і бронзавага вякоў да часоў Старажытнай Русі. Асноўныя археялягічныя помнікі:
Помнікі новай і навейшай гісторыі
Традыцыі раену Шапавальства Галоўнай традыцыяй Дрыбіньшчыны з’яўляецца шапавальства (катрушніцтва). Гэта кустарная вытворчасьць валянак, шапак і іньшых вырабаў з воўны – авечай поўсьці. У ХIХ – пачатку ХХ стагодзя катрушніцтва было адным з асноўных заняткаў жыхароў Дрыбіна і акругі. Цэлыя сем’і карміліся з гэтага промыслу, а шмат хто працаваў, ходзячы па весках і вырабляючы патрэбныя рэчы на заказ. Шапавалы нават прыдумалі сваю цэхавую мову (“катрушніцкі лемязень”). Назва “дрыбінскія шапавалы” стала прымаўкай, а самі шапавалы сталі вядомыя далека за межамі губерні. Характэрна, што словы штучнага “катрушніцкага лемязню”маюць беларускамоўнае гучаньне, што падцьвярджае гістарычнае нацыянальнае паходжаньне мясцовага насельніцтва. Некаторыя словы “па-катрушніцку” Манёк – хлопец, мужык Скумаць – разумець Жбаха – жонка, жаньчына Гардымаха – гарэлка З разьвіццем прамысловасьці попыт на гэтую прадукцыю значана паьменьшыўся, але традыцыя засталася. Зараз мясцовыя ўмельцы робяць толькі валянкі, што з’яўляеца дадатковым заробкам для некаторых сем’яў. Акрамя Дрыбіна майстры-катрушнікі засталіся ў асноўным у в.Пакуцьце, Цемны Лес і некаторых іньшых. У раене традыцыйна праводзяцца мсасавыя арганізаваныя сьвяты (Купальле, Дзень Перамогі). У апошнія гады склалася традыцыя правядзеньня рынку па чацьвяргох кожнага тыдня. Менавіта ў чацьвер ў Дрыбін з’язджаюцца прадпрымальнікі з Горак, Магілева, ды іньшых навакольных гарадоў. Па суботах у Расьне працуе “сьвіны рынак”, дзе сяляне з весак Дрыбінскага ды Мсьціслаўскага раенаў прадаюць парасят, ды іньшую хатнюю жывелу. Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |