ГоркіРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Гісторыя ГоркіАсноўныя падзеі Па зьвестках гісторыкаў, першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі сучаснага Горацкага раену ў эпоху мэзаліту (X-VII ст. да н.э.). Аб гэтым сьведчаць знойдзеныя рэшткі тагачасных стаянак ля в.Вялікія Шарыпы і Пнеўшчына. Напачатку Нашай эры тут жылі плямены балтаў. Са старажытных гарадзішчаў таго часу найбольш буйныя і вядомыя тыя, што знаходзяцца дя весак Горі і Мікадзімава. У другой палове I тысячагодзя ў вярхоўях р.Проня з’явіліся крывічы. У X-XI вякох Сучасныя горацкія землі ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, а з адасабленьнем у XI ст. Полацкага княства – у яго склад. Першыя пісьмовыя зьвесткі пра тэрыторыю раена вядомыя з ХII стагодзя, калі гэтыя землі належылі Смаленскаму княству. E 1497 г. У “Літоўскай мэтрыцы” ўпершыню есьць запіс пра сучасную в.Горы. Горкі ўпершыню ўзгаданыя ў такім жа дакумэньце ў 1544 г. На мяжы ХIII-XIV вякоў Горацкая зямля увайшла ў склад ВКЛ. У 1619 годзе Горкі атрымалі ад Ільва Сапегі “Статут аб вольнасьцях”. На той час гэта быў рамесьлены цэнтр. У 1676 у Горках было заснаванае праваслаўнае брацтва, пры ім – школа. Падчас Паўночнай вайны, у 1709 годзе, тут спыняўся Петр І. Пагорак, дзе стаяў ягоны шацер, зараз завецца Пятровай горкай. У 1717 годзе горад з навакольнмі землямі набыў князь Меньшыкаў і валодаў імі да высылкі ў Сібір у 1727 годзе. Пасьля каньчатковага пераходу пад уладу Расеі, у 1772 годзе Горацкая зямля была падзеленая паміж Аршанскім, Чавусскім, Мсьціслаўскім і Копысскім уездамі. Напрыканцы ХVIII века Горкі сталі ўлснасьцю графа Салагуба. З ліпеня па лістапад 1812 г. Горацкая зямля знаходзілася пад акупацыяй французскіх войск. У 1828 г. за невыкананне абавязацельстваў па забяспячэнню арміі Кутузава ў 1812 г. харчаваннем, урад вырашыў канфіскаваць Горы-Горацкі маёнтак (Ен уключаў на той час 15 фальваркаў, 2770 прыгонных і 1760 дзесяцін зямлі) у графа Л.Салагуба. 15 жніўня 1840 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Горы-Горацкай земляробчай школы, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут. У 1859 г. былі адчынены каморніцка-таксатарскія курсы. Інстытут існаваў у 1848-1864 і 1919-1925 гг. Гэта першая ВНУ сельскагаспадарчага профілю на Беларусі. У розныя гады ў інстытуце навучалася ад 112 да 222 студэнтаў. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863-1864гг. інстытут у 1864 годзе быў пераведзены ў Санкт-Пецярбург. У 1919 г. адноўлены ў Горках. Сярод выпускнікоў інстытута вядомыя вучоныя А.В.Саветаў, І.А.Сцебут, А.М.Бажанаў, А.П.Людагоўскі, І.М.Чарнапятаў і інш. 1952 Выйшаў першы том “Записок Горы-горецкого земледельческого института» - першага ў Расейскай імпэрыі перыядычнага сельскагаспадарчага навуковага выданьня. У 1861 годзе мястэчка Горкі пераведзена ў стан павятовага горада і быў утвораны Горацкі павет. Існаваў па 1924г. Плошча складала 2487 кв.вёрст, насельніцтва каля 80 тыс.чал. Была заснавана гарадзкая дума. У 1862 г. сфарміравалася падпольная студэнтцкая аньцірасейская арганізацыя. На наступным годзе паўстанцы начале з Л.Зьвяждоўскім захапілі Горкі. 1867 г. Урадам зацьверджанае палажэнье аб гярбе горада. У 1888 г. дзейнічала 7 паўкустарных прадпрыемстваў, у 1900 - 29, а ў 1904 - 34. Дынаміка колькасці насельніцтва Горак у XIX ст
Напачатку 1902 года ў Горках была арганізаваная першая сацыял-дэмакратычная группа, а ў 1903-04 г.г. – арганізацыі сацыял-дэмакратаў і Бунда. Семага красавіка 1919 г. Горацкія сярэднія сельгасустановы рэарганізаваныя ў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. У гэтым жа годзе, 10 кастрычніка, пачала працаваць Беларуская сэкцыя студэнтаў інстытуту. 1921 г. Пачаў працаваць ўчастак чыгункі Ворша-Крычаў, які праходзіў праз Горкі. У 192 годзе пабудаваны будынак чыгуначнай станцыі “Беларускія Горкі” (з 1930 г. – Пагодзіна”). 17 ліпеня 1924 года утворана Аршанская акруга, у склад якой увайшоў Горацкі павет. 5 жніўня 1925 года ўтвораная Беларуская акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1926 г. Тут адкрыты двухгадовы ўніверсітэт для сялян (з 1930 г. – калгасны універсітэт) 22 кастрычніка 1930 г. Выйшаў першы нумар раеннай газэты “Ленінскі шлях”. Напачатку ліпеня 1941 раен быў захоплены фашыстамі. За гады акупацыі было спалена 110 весак, загінула каля 8 тыс. жыхароў. У кастрычніку 1943 г. была вызваленая усходняя частка раена, а 26 чэрвеня 1944 г. раен быў вызвалены поўнасьцю. Дванадцатага кастрычніка 1943 года пад в.Леніна ўпершыню ўступіла ў бой з фашыстамі 1-я дывізыя імя Т.Касьцюшкі, якая належыла да польскай Арміі Краевай. 1948. Сельскагаспадарчы інстытут рэарганізаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1953 г. у Горках была заснаваная музычная школа, а ў 1957 – адкрыты Дом піянераў. 5 жніўня адкрыта паветраная лінія Горкі-Менск. Пачаў працаваць аэрапорт. У 1967 годзе пабудаванае штучнае возера на р.Парасіца. На яго беразе закладзены парк імя 50-годзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. 1968, 12 кастрычніка. У в.Леніна адбылося ўрачыстае адкрыцце Мемарыялу савецка-польскай баявой садружнасьці. 1974. У в.Леніна пачало працу Горацкае педагагічнае вучылішча. Адчынены будынак аўтавакзала. 1975. Пабудаваны мемарыял “Смуткуючая маці”. Ля яго запалены Вечны агонь. 1982. Горкі аднесеныя да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкаваньня 1984. Заснаваны раенны гісторыка-этнаграфічны музэй. 1987. Пачаў працаваць гарадзкі стадыен. 1989. Частка тэрыторыі раену пераданая ў склад наваўтворанага Дрыбінскага раену 1999. Пачала выдавацца першая ў Горках прыватная газэта “Региональные ведомости” Асноўныя гістарычныя і архітэктурныя помнікі Археялягічныя помнікі
Будынкі
Мемарыялы
Традыцыі гораду Адной са старэйшых традыцыяў г.Горкі з’яўляецца аматарская мастацкая творчасьць. Першым яе прыкладам стала знакамітая паэма “Тарас на Парнасе”, якую па меркаваньні дасьледчыкаў напісаў у канцы ХIX стагодзя студэнт Горацкага сельгасінстытуту К.Вераніцын. У 10-я гады ХХ стагодзя ў Горках узьніклі першыя літаратурныя гурткі. Актыўным удзельнікам аднаго зь іх з’яўляўся будучы пісьменьнік Максім Гарэцкі, які ў той час вучыўся на каморніцкіх курсах. Зараз ў Горках існуюць два літаратурныя аб’яднаньні: “Роднае слова” і “Парнас”(у БДСГА). Штогод выдаецца па некалькі паэтычных зборнікаў. У горадзе рэгулярна праводзяцца выставы мясцовых умельцаў, мастакоў. Штогод сьвяткуюцца Купальле, Дзень горада. У Акадэміі праводзяцца турніры па баскетболу паміж камандамі БДСГА і Бранскай сельгасакадэміі. Дванадцатага кастрычніка кожнага года ў в Леніна адбываюцца урачыстасьці ў гонар герояў бітвы пад Леніна з удзелам прадстўнікоў польскага ўраду. Вядомыя землякі Героі Савецкага Саюза, ураджэнцы раену
Героі Сацыялістычнай працы
Асобы Новікаў Дзям’ян (1886-1976), ураджэнец в.Шапялеўка. Заслужны дзеяч культуры БССР. Арганізатр і шматгадовы дырэктар бібліятэкі БДСГА. Аднаўляў разрбаваную і спаленую фашыстамі бібліятэку пасьля вайны. Адначасова больш за паўвека быў дырэктарам паркавай гаспадаркі БДСГА. Гарэцкі Максім (1893 – 1937). Ураджэнец в.М.Багацькаўка Мсьціслаўскага павету. Клясык беларускай літаратуры. Выпускнік Горацкага каморніцка-агранамічнага вучылішча. Выкладў у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце. Медзвядзеў Ігнат Елісеевіч (1919 – 2007). З 1956 па 1990 г.г. - старшыня калгасаў імя Будзеннага і “Шлях Леніна” Горацкага раену. Арганізатар і шматгадовы загадчык філіяла Горацкага музэя ў в.Маслакі. Кавалева Ніна. Паэтка. Інвалід першай групы (з-за хваробы прыкаваная да ложка). Аўтар больш за 20 паэтычных зборнікаў. Ганаровыя грамадзяне гораду Грыбкоў Мікалай, Герой Савецкага Саюза, удзельнік вызваленьня Горак ад фашыстаў. Грыгор’еў Ілля, Герой Савецкага Саюза, удзельнік вызваленбня Горак ад фашыстаў. Дольнікаў Рыгор, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Горацкага раена. Макарава Аляксандра, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пасьля вайны - медсястра горацкай райбальніцы. Мішына Ганна, летчыца цяжкай авіяцыі, зрабіла 675 баявых вылетаў. Працавала летчыкам-інструктарам Магілеўскага аэраклуба. Рэктары БСГІ, БСГА, БДСГА ў пасьляваенны перыяд
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |