ГоркіРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSКаб не памыліццаЖКГ Львова пакідае супярэчлівыя пачуцці. З аднога боку збудаваныя 100 ці 200 год таму добрымі спецыялістамі будынкі, інжынерныя камунікацыі рабіліся сумленна і разьлічаны былі на стагодьдзі. Але 60 гадоў савецкай камуны моцна зьнявечылі твар Львова. Калісьці адзін з прыгажэйшых гарадоў цэнтральнай Эўропы зараз выглядае досыць змрочна. Натуральна, як пасьля акупацыі. І толькі месцамі пачынаюць прабівацца адрэстаўраваныя кветкі былой і будучай велічы. Оперны тэатр, ратуша, велічныя цэрквы і касьцёлы нават з незавершаным рамонтам адразу даюць зразумець любому былому савецкаму чалавеку, што гэта не “сацлягер”, а Эўропа. Нават фільм пра мушкецёраў за саветамі здымалі не ў Парыжы, а ў Львове. Каб вярнуць былую веліч і прыгажосць патрэбны вялікія грошы. Ва Ўкраіне такіх як у нас “Дажынак” не праводзяць і прэзідэнты амаль не маюць магчымасьці забіраць рэсурсы ў адных і раздаваць іншым. Таму сродкі на аднаўленьне горад і месьцічы мусяць зарабляць самастойна. А зарабляць гэта значыць не толькі болей зьбіраць, а, у першую чаргу, меней і эфектыўней траціць. Таму і народ і ўлада вельмі багата ўвагі надаюць эргаашчаджэньню, а ў гэтай справе, на думку львоўскіх адмыслоўцаў, самае важнае – разуменьне і культура. Напрыклад, калі для аналізу стану энэргаэфектыўнасьці мясцовай ЖКГ былі выкліканы нямецкія экспэрты, высьветлілася, што пры агульнай магчымасьці зніжэньня выдаткаў на ацяпленьне жыллёвага фонду у межах 70-77% толькі 25% гэта сьцены, вокны, дзьверы. Амаль усе астатнія 50% гэта так званы чалавечы фактар. Гэта прывычка рацыянальна выкарыстоўваць энэргію: зачыняць дзьверы, вокны, вылучаць сьвет, у рэшце рэшт навучыцца мыць посуд і прымаць душ, а не ванну. За годы, калі рэсурсы былі вельмі таннымі, нашы людзі адвыклі ад гэтакіх паводзін. Таму нямецкія эксперты не рэкамендавалі мясцовым уладам пачынаць з дарагіх перабудоваў будынкаў. Галоўнай справай сёньня ёсць правядзеньне тлумачальнай працы з насельніцтвам і павышэньне прафесійнага ўзроўню мясцовых спецыялістаў. Таму праводзіцца шырокая інфармацыйная кампанія, розныя семінары і адукацыйныя курсы з удзелам перадавых замежных і мясцовых прафесіяналаў. Балазе, грамадзяне Эўразьвязу ва Ўкраіну едуць без візаў, таму розныя шведы, немцы і т.д. могуць вольна везьці ўласныя праекты і дзяліцца найлепшым досьведам. Усё гэта выглядае даволі лагічна і натуральна. Адразу згадваю пра прапагандуемую нашай ўладай ідэю будаўніцтва “АЭС”. А дзьверы, вокны і , галоўнае, галовы і ва ўлады і ў народа па-ранейшаму насьцяж... Ды ніякая АЭС нас не сагрэе, пакуль усё застанецца так як ёсць. Тая ж Швэцыя сёньня больш за 60% ацяпленьня вырабляе за кошт уласных рэсурсаў (вецер, сонечная энэргія, цяпло зямлі, адкіды дрэваапрацоўкі). Маторнае паліва з нафты ўжо зараз у значнай ступені замешчана біядызэлем і этанолам уласнай вытворчасці. А з 2020 года шведы ўвогуле адмовяцца ад імпарта нафты. Падобныя захады пымаюць сёньня практычна ўсе развітыя краіны сьвету. І галоўнае ў новых падыходах, гэта спроба жыць у гармоніі з прыродай, не наносіць шкоду экалёгіі. Сёньня ў ЖКГ былых савецкіх краінаў спажываньне энэргіі складае ў год каля 500-600кВт на адзін метар квадратны плошчы. У Эўразьвязе зараз масава ідзе будаўніцтва жылля ( у Аўстрыі ўжо пабудавана больш за 500 тыс. домоў) з гадавым расходам энэргіі меней за 50 кВт на адзін метар квадратны. Падобныя энэргаашчадныя будынкі ўжо ёсць і ва Ўкраіне. На свае вочы пабачылі мы цеплавыя кампрэсары, сьветавыя панэлі, ветракі, цеплаабменныя вентыляцыйныя і каналізацыйныя сістэмы. Дарэчы, усё ўкраінскай вытворчасці, якая вельмі прывабная па суадносінах цана-якасць. Безумоўна, вельмі шмат ва Ўкраіне праблемаў. Адна з галоўных – моцна бракуе прафесійна падрыхтаваных кадраў. Але “інецыятываў” зьверху ніхто не навязвае і свае праблемы людзі вучацца вырашаць самастойна. А гэта ўжо патрабуе іншых прынцыпаў фарміраваньня ўлады і іншай адказнасці яе перад народам. На завяршэньне візіту ўкраінскія сября распавялі досыць павучальны анекдот: З украінскага боку да мяжы падыходзіць сабака. Увесь схуднелы, калматы, рэбры тарчаць. Яго пытаюць: куды ты? – Не магу жыць так далей. Зусім паміраю. Пайду ў Беларусь, там кажуць лепей. Праз два месяцы ідзе назад да мяжы з Беларусі. Тоўсты, поўсць аж блішчыць, але вочы сумныя. Памежнікі пытаюць: куды ж ты ад такога шчасця? – Вы ведаеце, кажа, і кормяць добра, і будка цёплая, але ланцуг шыю змуліў, а самае жахлівае – брахаць не даюць. Вось так паважаныя землякі. Толькі ад нас залежыць наш выбар. Але трэба разумець, што мы, няхай і несвядома, робім выбар і для сваіх дзяцей і ўнукаў. Дай Бог, каб мы не памыліліся. Андрэй ЮРКОЎ, Т. 623 61 08 Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |