ГоркіРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSЧагровая морква для…насУ чарговы раз мы дачакаліся “падарунка” з “самага верху”: пад час штогадовага пасланьня палаце быў агучаны новы арыенцір па сярэдняму заробку: 550 даляраў на канец 2009-га года і 700 - на канец 2010-га. Эксперты адразу пачалі аналізаваць, наколькі верагодна зьдзейсьненьне гэтых планаў і ў большасьці прыйшлі да высновы: што так, можна. Але паколькі эканоміка ў нас фактычна дзяржаўная (па сутнасці), дык павялічваць заробкі ўрад мяркуе з дапамогай павышеньня выдаткаў бюджэту. На нармалёвай мове гэта будзе так. Напрыклад, я працую на якім-небудзь прадпрыемстве. Дзяржава праз падаткі, штрапы, заніжаныя кошты на прадукцыю (малако, збожжа, цамент і т.д), якую закупае манапольна, забірае ў маяго прадпрыемства амаль усе грошы. Паралельна прымушае кіраўніцтва прадпрыемства заробак мне падвышаць, каб выканаць дзяржаўныя планы. Сабраныя грошы дзяржава раздае бюджэтнікам, будуе аграгарадкі і розныя палацы хакейныя зь бібліятэкамі, а маё кіраўніцтва вымушана, каб не спыніць вытворчасць, далей і далей штурхаць угору адпускныя цэны на сваю прадукцыю. Таму атрымаўшы чарговы “падвышаны” заробак і прыйшоўшы з ім у карму мы, паважаныя землякі, ужо не зьдзіўляючыся бачым, што цэны растуць значна хутчэй за апалату працы. І дзіўнага тута нічога няма. Бо любы (ва ўсялякім разе ня двоешнік) студэнт трэцяга курса эканамічнай ВНУ цудоўна разумее, што дабрабыт народу забясьпечваюць эфектыўнае гаспадараньне і высокая вытворчасьць працы, а не нейкія росты ВУПа. Наша айчынная прадукцыя ( за рэдкім выняткам) грудамі заваліла прылаўкі, але мае характэрныя асаблівасцьі: альбо нізкую якасць, альбо занябёсную цану. Вось гэта і ёсць галоўны вынік апошніх чатырнаццаці гадоў патугаў па аднаўленьні савецкай сістэмы гаспадараньня. Канешне, да канца нам паветра пакуль не перакрылі, і дзякуючы суседнім краінам з нармалёвай эканомікай ёсць з чаго выбіраць на рынку. Але замала што. Бо нізкая эфектыўнасць эканомікі, як наступства бязглуздай эканамічнай палітыкі ўжо балюча б’е па простаму чалавеку і наш дабрабыт ня будзе расьці далей. А зь іньшага боку шляхам нескладаных выкрутасаў (заробак хоць у нашых “тугрыках”, але заўжды расьце) падтрымліваць у грамадцтве ілюзыю надзеі на лепшую будучыню. Таму толькі мы, паважаныя землякі, можам стаць ініцыятарамі пераменаў да лепшага, больш справядлівага жыцця. І не купляцца на танную моркву, якую ў чарговы раз нам прапануюць зверху, нібы тым невялікім цяглавым жывелам, якія ўбачыўшы яе перад пысай, здольныя цягнуць за сабою вялізны воз, не заўважаючы, што прапанаваны ласунак бліжэй не становіцца. Андрэй Юркоў, Т.623 61 08 Беларусь і сьвет
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |