ГоркіРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еНашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSДыпляматычны канфлікт паміж Менскам і Вашынгтонам абвастраеццаАмбасада ЗША ў Менску працягвае сваю працу. Да 15 гадзін суботы 10 амэрыканскіх дыпляматаў, абвешчаных пэрсонамі нон-грата, маюць пакінуць тэрыторыю Беларусі. Разам зь імі добраахвотна ад’едзе яшчэ адзін супрацоўнік амбасады. Учора Злучаныя Штаты ў апошнюю хвіліну адмовіліся ад патрабаваньня зачыніць беларускую амбасаду ў Вашынгтоне і консульства ў Нью-Ёрку, а таксама ад намеру зачыніць сваю амбасаду ў Менску. Але пагроза такога разьвіцьця падзеяў застаецца. Выказалі беларускім дыпляматам, што вельмі занепакоеныя тым крокам, на які яны пайшлі У прэсавай службе амбасады ЗША ў Менску паведамілі, што дыпляматычная місія працягвае сваю дзейнасьць. Аднак амбасада не прымае візавых зваротаў грамадзян Беларусі — выключэньні магчымыя толькі ў крытычных выпадках, паведамілі ў амбасадзе. Трэба вельмі сур’ёзна падумаць над тым, якой будзе ў будучыні іх і нашая дыпляматычная прысутнасьць ЗША папярэдзілі беларускія ўлады, што ў адказ на высылку 10 амэрыканскіх дыпляматаў магчымы “поўны дыяпазон дзеяньняў”. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |