ГоркіРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSАБАРОНА ІНТАРЭСАЎ БЕЛАРУСІ – АДЗІНАЯ МЭТА ПАРТЫІ БНФ (Пасланьне Партыі БНФ на выбарах)Мы любім Беларусь. Беларускі Народны Фронт заўсёды адстойвае беларускія нацыянальныя інтарэсы, палітычную і эканамічную незалежнасьць краіны. Мы змагаемся за тое, каб нашыя людзі мелі гарантаваныя правы, рэальна карысталіся дэмакратычнымі свабодамі, жылі па-эўрапейску заможна. Каб зрабіць Беларусь свабоднай і заможнай краінай, каб беларускі народ меў будучыню, трэба найперш: • вызваліць вытворчую і прадпрымальніцкую ініцыятыву, • спыніць небясьпечныя палітычныя гульні ў “саюзную дзяржаву”, арыентавацца на далучэньне Беларусі да Эўразьвязу і НАТО, • забясьпечыць прыход у краіну заходніх інвэстыцыяў, не дапусьціць манапалізацыі беларускай уласнасьці расейскім капіталам, • забясьпечыць дзяржаўную падтрымку беларускай мове, культуры, традыцыям, • падтрымаць здаровую сям’ю і хрысьціянскія маральныя каштоўнасьці. Дамагчыся гэтых мэтаў беларускі народ зможа, калі будзе рэальна абіраць і кантраляваць уладу. Таму мы патрабуем свабодных, сумленных, справядлівых выбараў. Партыя БНФ бараніла і будзе бараніць беларускі нацыянальны інтарэс у любых умовах. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |