ГоркіРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSСустрэча з правакацыяйЛідэр Руху “За Свабоду” сустракаўся з прадпрымальнікамі і наведвальнікамі Смаленскага рынку, што ў Віцебску. Старшынём савета прадпрымальнікаў на гэтым рынку быў Сяргей Парсюкевіч, якога пасадзілі за краты нібыта за супраціўленне міліцыі. Па словах прадпрымальнікаў, з першага ліпеня рынак будуць рэканструяваць і іх збіраюцца выселіць. “Не ведаю, як мы пражывем на 300 тысяч, а такі ў сярэднім заробак прадпрымальніка ў Віцебску. Кошты з кожным годам растуць. Зараз на рынку працуе толькі 500 чалавек, хаця працоўных месцаў - Прадпрымальнікі ўспаміналі пра Сяргея Парсюкевіча, вельмі перажываюць за яго, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. – Усе пытаюцца, што зрабіць, каб вызваліць гэтага чалавека. Напрыканцы сустрэчы студэнт гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Мітрафан кінуў у палітыка яйкам. Прыхільнікам Аляксандра Мілінкевіча ўдалося яго затрымаць. Як высветлілася, хлопец – сябра нацыянал-бальшавіцкай партыі і БРСМ. Па яго словах, такім чынам ён “выказаў свой пратэст супраць апазіцыі”. Аляксандр Мілінкевіч і ўдзельнікі сустрэчы правялі з ім гутарку і потым адвезлі ў міліцэйскі ўчастак. Рэгіянальныя навіны
Блог |
|
|
Дызайн — unutranyholas |